Krambambula
Крамбамбуля. Поп-рок гурт з прысмакам мядовай настойкі.
14/09/2026
Віншуем з Днём нараджэньня фронтмэна і стваральніка гурта Krambambula – Lavon Volski!
27/08/2026
Дзякуй усім вам, хто наведаў наш Усебеларускі карпаратыў, танчыў і сьпяваў перад сваімі экранамі, дзяліўся эмоцыямі і гісторыямі!
Паводле арганізатараў стрым з канцэртам "Крамбамбулі" выбіўся ў лідары па колькасьці гледачоў падчас трансьляцыі. Мы шчыра радыя, што вам адгукаецца нашая творчасьць!
Таксама мы хацелі б падзякаваць камандзе відэаапэратараў і гукаінжынэру за высокую якасьць канцэрту, і праекту Сепультура Alive за запрашэньне!
Вы можаце паглядзець гэты канцэрт у запісе на YouTube: https://www.youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g?si=lu6wCy-ljKwX4ERu
Фота з канцэрту: Arciom Prypisnou
20/08/2026
Сустракаемся сёньня, 20 жніўня а 20:00 на Ўсебеларускім карпаратыве ад “Крамбамбулі”!
«Крамбамбуля» і Лявон Вольскі сёння правядуць анлайн-канцэрт для беларусаў свету Гурт «Крамбамбуля» разам з яго лідарам Лявонам Вольскім анансавалі анлайн-выступ пад назвай «Усебеларускі карпаратыў». Музыкі запрашаюць беларусаў далучацца з л....
15/08/2026
❗️Спадарства! Нам паведамілі, што сёньня адбылася непрыемная гісторыя: нейкім чынам зламысьнікі атрымалі доступ да трансьляцыі Крамбамбулі і распачалі яе заўчасна з рэклямай.
💔На жаль, нам давялося зрабіць новую трансьляцыю, таму шчыра просім вас паставіць пад ёй лайк і націснуць званочак, каб алгарытмы пачалі працаваць і трансьляцыю пабачыла як мага больш людзей.
Дзякуй вам і да сустрэчы 20 жніўня!
КАНЦЭРТ КРАМБАМБУЛІ! Усебеларускі карапаратыў на Сепультуры Alive 20 жніўня ў 20:00 (GMT+3) Гурт Крамбамбуля на чале з Лявонам Вольскім запрашае на канцэрт для...
Крамбамбуля ладзіць самы буйны анлайн-карпаратыў, на які запрашае беларусаў і беларусак з усяго сьвету і перадусім – зь Беларусі.
Вы пачуеце песьні, які рвалі беларускія гіт-парады і гучалі на рынгтонах, песьні, пад якія адрываюцца і суворыя супрацоўнікі МАЗ, і рафінаваныя IT-босы.
Вы пабачыце гурт, які скараў беларускія фэстывальныя пляцоўкі і дасюль скарае сэрцы пранікнёным “Абсэнтам” ці трапяткім “Люблю”.
Ужо 20 жніўня а 20:00 па Менску ў студыі Сепультура Alive
Гэты канцэрт і канцэрты іншых беларускіх зорак адбываюцца ў першую чаргу дзякуючы таму, што вы набываеце сымбалічныя квіткі і падтрымліваеце артыстаў падчас стрыму.
Набудзьце квіткі на канцэрт па гэтай спасылцы: https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы на анлайн-танцпляцы!
Захавайце сабе спасылку на канцэрт:
https://www.youtube.com/live/P0x8HsKwbks?si=xrX1_r3gmeGRUyNb
Вашая Крамбамбуля
06/08/2026
🔥Гарачыя навіны! 🔥
Гурт Крамбамбуля на чале з Lavon Volski запрашае на першы ўсебеларускі карпаратыў!
За гады сваёй бурлівай дзейнасьці якія толькі канцэрты мы ня гралі — і маленькія карпаратывы для некалькіх дзясяткаў чалавек, і вялікія карпаратывішчы для сотняў і тысячаў, і велізарныя стадыённыя шоў для дзясяткаў тысячаў.
Дык запрашаем усіх на, спадзяемся, найвялікшы па ахопе, глябальны ўсебеларускі карпаратыў, дзе прагучыць усё — і забаўляльныя настальгічныя гіты, і мабілізацыйна-іранічныя “ваенныя песьні”!
Годна праводзім гэтае гарачае лета на ня менш гарачым канцэрце!
🌎Трапіць на канцэрт можна зь любога кутка плянэты.
📆 Запісвайце дату: 20 жнійня у 20:00 па менскім часе
Усебеларускі карпаратыў разам з Крамбамбуляй!
Спасылкі на канцэрт і на сымбалічныя квіткі ніжэй.
25/03/2026
З Днём Волі!
Мы выйдзем шчыльнымі радамі.
25.03, NIEBO, 19:00
Крамбамбуля ✌️
25.03., Warszawa | Krambambula у
Мы выйдзем шчыльнымі радамі 🖤
Квіткі: https://ticketshop.store/en/events/106436 і ў каментары.
#крамбамбуля
03/03/2026
🔥25.03 вялікі вогненны канцэрт "Крамбамбулі" ў Варшаве да Дня Волі!🔥
Найлепшыя хіты гурта ад "Каралёў раёну" да "Чырвонага штралю".
SPECIAL GUEST: польская поп-зорка Tomasz Organek
Пра канцэрт, падрыхтоўку і сюрпрызы паразмаўлялі з Lavon Volski для Беларускае Радыё Рацыя
🎟️ Квіткі на канцэрт па спасылцы ў каментарах
Па пытаньні набыцьця квіткоў: +48733189024
Гурт «Крамбабуля» дасць вялікі канцэрт на Дзень волі ў Варшаве Імпрэза адбудзецца ў варшаўскім клубе Niebo (Nowy Świat, 21) 25 сакавіка. Дзверы пляцоўкі адчыняцца ў 18:00.
♠️ Песьню “Я страляў у міліцыянта” "Крамбамбулі" прызналі экстрэмісцкай у Беларусі.
Выказаць свае пачуцьці і падтрымаць нас з гэтай нагоды можна на вялікім варшаўскім канцэрце ў Дзень волі, 25 сакавіка.
Крамбамбуля | Варшава, 25.03.2026
Kliknij tutaj, aby odebrać Sponsorowane Ogłoszenie.
Kategoria
Skontaktuj się z osoba publiczna
Telefon
Strona Internetowa
Adres
Ostrzeżenia
Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Krambambula umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.